У Ісландыі выпадкова аказалася з'едзенай апошняя ў краіне порцыя бульбы фры з «Макдональдса», паведамляе The Daily Mirror. Фастфудам шасцігадовай даўнасці пачаставаўся невядомы наведвальнік бара ў Рэйк'явіку.

фота Reykjavik Bus Hostel

фота Reykjavik Bus Hostel

Смажаная бульба з сеткі грамадскага харчавання, якая пакінула рынак Ісландыі з-за эканамічнага крызісу ў 2009 годзе і так і не вярнулася назад, была выстаўленая ў сталічнай установе ў якасці экспаната. Галодны наведвальнік з'еў бульбу, не ведаючы пра яе ўзрост і «гістарычную каштоўнасці». Афіцыянты, як адзначае выданне, не паспелі нічога зрабіць.

The Daily Mirror нічога не паведамляе пра далейшы лёс невядомага аматара фастфуду.

З'едзеную наведвальнікам бульбу фры набыў у 2009 годзе ісландзец Хертур Смарасан, спецыяльна дачакаўшыся апошняй гадзіны працы апошняга «Макдональдса» ў краіне. Ён таксама замовіў тады чызбургер. Неўзабаве малады чалавек перадаў сваю пакупку музею Рэйк'явіка, дзе гамбургер і бульба захоўваліся пад шклом да нядаўняга часу. Работнікі выставы распавялі, што за шэсць гадоў бутэрброд і бульба не пратухли, не пагнілі і, у цэлым, мала змяніліся. У пачатку 2015 года экспанаты былі аддадзеныя на захоўванне ў бар пры адным з гарадскіх гатэляў, дзе бульбу і спасцігла сумная доля.

Смарасон, які даведаўся пра інцыдэнт, выказаў надзею, што здароўе едака не пацярпела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?