Рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень зніжак» пройдзе ў рознічнай гандлёвай сетцы Беларусі 28 лютага, паведамілі ў прэс-службе Мінгандлю.
«Пакупнікам пададуць зніжкі на тавары ў памеры не менш за 15-20% за кошт узгодненага зніжэння цаны арганізацыямі-вытворцамі і гандлёвых надбавак гандлёвымі арганізацыямі», — растлумачылі ў Мінгандлі.
У акцыі прымуць удзел найбуйнейшыя універмагі Беларусі.





