Амерыканскія навукоўцы даследавалі музычныя густы катоў і прадставілі вынікі ў часопісе Applied Animal Behaviour Science.

«Мы ўсё яшчэ слаба разумеем, якая музыка падабаецца хатнім жывёлам, — кажа псіхолаг Чарлз Сноўдан. — Галасы котак на актаву вышэй за высокі голас чалавека. Карамя таго, у іх многа рэдкіх для нашай музыкі слізгальных нот».

Даследчыкі не імкнуліся імітаваць ласкавае мяўканне — яны стварылі музыку, што будзе аднолькава прыемнай катам і людзям.

Рытм атрыманых кампазіцый падобны да вуркатання катоў, мелодыі — да мяўкання на высокай частаце. Самых высокіх частот прыйшлося пазбягаць, у катоў яны асэнсоўваюцца з пагрозай.

Навукоўцы праверылі свае кампазітарскія здольнасці на 47 катах і кошках і параўналі ўласны твор з «Элегіяй» Фарэ і фрагментам з «Аркестровай сюіты №5 у рэ-мажор» Баха.

Адмысловая музыка навукоўцаў катам спадабалася больш — прынамсі, пад яе каты часцей падыходзілі да людзей і церліся аб іх.

Акрамя таго, навукоўцы распрацавалі музыку для малпаў- тамарынаў. Яны кажуць, што далёка не ўся музыка, якая падабаецца гаспадарам, спадабаецца і іх пухнатым сябрам. Тое, што мы ўспрымаем за кашэчыя спевы, наогул ёсць пагрозлівым крыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?