Супольна з грамадскімі арганізацыямі «Forefront», «Now Matters Now», «National Suicide Prevention Lifeline» і Save.org сацсетка Facebook прадставіла для ЗША «антысуіцыдальны» сэрвіс.

Карыстальнікі змогуць паказаць спецыялістам падазроныя допісы сяброў, якія могуць падумваць пра самагубства.

Патэнцыйным самазабойцам распавядуць, што нехта заўважыў, што ім патрэбная падтрымка. Ім прапануюць паразмаўляць з прафесійным псіхолагам (каманда псіхолагаў Facebook будзе працаваць кругласуткава) альбо самастойна прачытаць парады па тым, як праходзіць праз «чорныя палосы» ў жыцці.

Сэрвіс запусціцца цягам бліжэйшых месяцаў для ЗША. Таксама кампанія працуе над інструментам па-за межамі ЗША.

***

У ЗША даўно трымаецца высокі ўзровень самагубстваў. Штогод сканчаюць жыццё суіцыдам каля 40 тысяч чалавек альбо 12,5 чалавек на 100 тысяч насельніцтва (20,3 мужчыны і 5,4 жанчыны на 100 тысяч). Рэкордная колькасць самазабойстваў па звестках за 2014 год назіраецца ў Літве — 31 чалавек на 100 тысяч. Беларусь мае 10 месца — 20,5 самагубцаў на 100 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?