Святкаванне гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі сёлета пройдзе пад лозунгам «Разам за мір і незалежнасць».

На пасяджэнні аргкамітэта ў святкаванні Дня Волі вырашылі адзначыць гэтую дату традыцыйным шэсцем у Мінску ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор і канцэртам у парку Дружбы народаў, піша БелаПАН.

Заяўку ў Менгарвыканкам будуць падаваць старшыня аргкамітэта па стварэнні аб'яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» Марына Хоміч і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0