Фота: Yuya Shino, Reuters
Амерыканская кампанія Smartflash перамагла ў судзе Apple. З запатрабаваных 852 млн даляраў Apple прымусяць выплаціць 532,9 млн, паведамляе Reuters.
Як заяўляла Smartflash, Apple скарысталася яе запатэнтаванымі тэхналогіямі ў сэрвісе iTunes — у прыватнасці, спосабамі захавання музыкі, відэа і праграм ды доступу да іх. Apple у сваю чаргу заяўляла, што затраціла не адзін год на рэалізацыю ідэй, таму адмаўлялася плаціць Smartflash, бо тая не вядзе дзейнасці, звязанай з запатэнтаванымі тэхналогіямі.
Суд заключыў: Apple асэнсавана парушала патэнтнае заканадаўства.
Smartfish падала ў суд на Apple ў родным для кампаніі горадзе Тайлер у маі 2013 года. У тым жа горадзе ў 2012 годзе Apple прымусілі заплаціць 368 млн даляраў за парушэнне патэнтаў кампаніі VirnetX.
Таксама Smartfish падавала ў суд на Google, Samsung і HTC.





