Увечары 23 лютага ў праваахоўныя органы ад 32-гадовага віцябляніна паступіла паведамленне аб тым, што раніцай мінулага дня двое невядомых напалі на яго ў двары дома, збілі, скралі дарагую электраакустычную гітару і ўцяклі.
Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, па гэтым факце Віцебскім гарадскім аддзелам СК распачата справа па арт. 206 КК (рабаванне).
Следчыя ўжо зрабілі агляд месца здарэння, дапыталі сведкаў, пацярпелага. Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне вінаватых асоб і вышук выкрадзенай маёмасці.





