ria.ru

ria.ru

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі пройдзе 3 сакавіка ў Маскве. На ім будуць разгледжаны ўсе пытанні двухбаковых адносін, уключаючы выдзяленне Беларусі крэдыту.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Мерапрыемства пройдзе ў Маскве», — сказаў Пяскоў у каментары ria.ru.

На пытанне, ці будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні выдача крэдыту Мінску, прэс-сакратар адказаў, што, «безумоўна, будзе закрануты ўвесь комплекс двухбаковых расійска-беларускіх адносін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0