rfi.fr

rfi.fr

Еўрасаюз увядзе новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі, калі сепаратысты на ўсходзе Украіны атакуюць Марыупаль, які цяпер знаходзіцца пад кантролем Украіны, папярэдзіў міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус.

«Праблемнай застаецца, у прыватнасці, сітуацыя вакол Марыупаля. Мы ясна далі зразумець рускім, што калі сепаратысты пачнуць атакаваць у напрамку Марыупаля, стаўленне рэзка зменіцца, у тым ліку і ў кантэксце санкцый», — сказаў Фабіус.

«На еўрапейскім узроўні пытанне санкцый будзе зноў абмяркоўвацца», — сказаў Фабіус, які напярэдадні праводзіў сустрэчу «нармандскага чацвёркі» на ўзроўні міністраў замежных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?