У адным з гродзенскіх каледжаў падчас заняткаў затрымалі «абкуранага» вучня. Як піша «Вечерний Гродно», выкладчыкі заўважылі, што хлопец дзіўна выглядае: размаўляе запаволена, мае сонны выгляд, стомленыя вочы. 18-гадовага юнака выклікалі да дырэктара.

У прысутнасці міліцыянтаў у хлопца знайшлі схаваны пад рамянём невялікі скрутак з рэчывам расліннага паходжання. Сам вучань заявіў, што нічога не паліў і пачуваецца добра. Вядома, што ён ужо знаходзіўся на ўліку ў нарколага.

На тэрыторыі каледжа знайшлі яшчэ некалькі скруткаў з падазроным змесцівам. Іх накіравалі на экспертызу.

Навучэнца затрымалі, праваахоўнікі пачалі крымінальную справу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?