Пра гэта Андрэй Парубій распавёў падчас прамога ўключэння ва ўкраінскай службе Голасу Амерыкі.
«Частка ўзбраення — гэта несмяротнае ўзбраенне. Напрыклад, радары і беспілотнікі, радыёсувязь і сродкі падаўлення радыёсувязі праціўніка. Што тычыцца смяротнай зброі - то гэта, пераважна, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, у тым ліку і Javelin», — распавёў Андрэй Парубій.
Паводле яго слоў, увесь спіс большы, але ў цэлым гэта невялікі пералік.
Яго ўжо атрымаў прэзідэнт ЗША Барак Абама, але місія прадстаўніка Вярхоўнай рады яшчэ і ў тым, каб прадставіць дакумент і другім службовым асобам, якія «маюць непасрэднае дачыненне да прыняцця рашэння».
«Слова ЗША будзе вырашальным.
Пасля ЗША многія лідары еўрапейскіх краін, Канады, я ўпэўнены ў гэтым, падтрымаюць гэтую ініцыятыву і больш актыўна пачнуць дапамагаць Украіне», - дадаў віцэ-спікер.