AP

AP

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што прадстаўнікі Расіі неаднаразова хлусілі яму «ў твар» пра свае дзеянні ва Украіне.

Выступаючы перад камітэтам па міжнародных адносінах сената ЗША, Керы сцвярджальна адказаў на пытанне яго старшыні, рэспубліканца Ліндсі Грэма пра тое, хлусіць ці не расійскі бок аб сітуацыі на ўсходзе Украіны.

«У Расіі адбываецца вельмі значны перыяд самой непрыхаванай і шырокай прапагандысцкай кампаніі, якую я бачыў з моманту разгару халоднай вайны, — сказаў Керы. - Яны ўпартыя ў скажэнні рэчаіснасці, у хлусні — называйце гэта як хочаце — пра свае дзеянні мне ў твар і ў твар іншым ў многіх выпадках».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?