У горадзе Угэрскі Брод на ўсходзе Чэхіі сёння днём невядомы адкрыў страляніну ў рэстаране, у выніку чаго загінулі дзевяць чалавек.
Пра гэта паведамляе lidovky.cz.
Паводле інфармацыі паліцыі, невядомы мужчына са стрэльбай зайшоў у рэстаран і адкрыў бязладную страляніну, зрабіўшы каля 25 стрэлаў.
У выніку загінулі восем чалавек, якія знаходзіліся ў рэстаране. Пасля гэтага нападнік застрэліўся.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яшчэ два чалавекі параненыя. Пацярпелыя ў цяжкім стане дастаўленыя ў бальніцу.





