Польшча накіравала ў расейскі МЗС ноту з патрабаваннем выдаць абломкі самалёта Ту-154М, які разбіўся пад Смаленскам у красавіку 2010 года.
Пра гэта паведамляе агенцтва РАР са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.
Як адзначаецца, расійскі бок узяў час да канца сакавіка, каб адказаць на ноту.
Акрамя таго, у сакавіку ў Расію прыбудзе дэлегацыя палякаў, якія зоймуцца дэталямі помніка на месцы катастрофы.
10 красавіка гэтага года споўніцца 5 гадоў з моманту авіякатастрофы, у якой загінулі 96 чалавек, уключаючы прэзідэнта Леха Качыньскага.
Варта адзначыць, што, паводле інфармацыі крыніц, у канцы гэтага або ў пачатку наступнага года ў Расію прыбудзе дэлегацыя польскіх экспертаў для тлумачэння пытанняў, звязаных з маёмасцю дыпламатычных устаноў Польшчы і Расіі.





