Курсы «Ды-джэяў Адраджэння» Павел Севярынец праводзіць з 90-х, калі «ды-джэі» былі ў трэндзе, як у пакалення нашых дзядоў — гарманісты.

Курсы «Ды-джэяў Адраджэння» Павел Севярынец праводзіць з 90-х, калі «ды-джэі» былі ў трэндзе, як у пакалення нашых дзядоў — гарманісты.

Алег Корбан — лідар грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» (у мінулым — таксама Дыджэй Адраджэння ) і Павал Севярынец.

Алег Корбан — лідар грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» (у мінулым — таксама Дыджэй Адраджэння ) і Павал Севярынец.

Павел Дзюсекаў, абсалютны пераможца курсаў.

Павел Дзюсекаў, абсалютны пераможца курсаў.

Алесь Мазанік паказаў карціну, на якой выяўлена вежа Данецкага аэрапорта. Гэтая карціна будзе падорана Мікалаю Статкевічу.

Алесь Мазанік паказаў карціну, на якой выяўлена вежа Данецкага аэрапорта. Гэтая карціна будзе падорана Мікалаю Статкевічу.

Сертыфікаты пераможцаў і падарункі.

Сертыфікаты пераможцаў і падарункі.

Адна з пераможцаў, 19-гадовая Кася.

Адна з пераможцаў, 19-гадовая Кася.

Увечары 24 лютага ў сядзібе БНФ Павал Севярынец і ягоныя аднадумцы ўшанавалі пераможцаў курса «Ды-джэі Адраджэння».

З дваццаці ўдзельнікаў у пераможцы выбілася роўна палова. Кожны з «ды-джэяў» атрымаў сертыфікат, а найлепшая тройка яшчэ і невялікія падарункі. Напрыклад, абсалютнаму пераможцу, Паўлу Дзюсекаву, уручылі партфель.

Праўда, гэтыя ды-джэі не круцяць плыткі на вечарынах. Незразумелую назву Павал Севярынец, вядоўца курсаў тлумачыць так: «Назва пайшла ад ордэну джэдаяў… Джэдаі-ды-джэі… Ды-джэі Адраджэння добра гучыць і задае кірунак, бо нашы курсанты — гэта моладзь у асноўным. Яны выступаюць перад людзьмі, вучацца гэтаму, каб прасоўваць беларушчыну і беларусізацыю».

Насамрэч, курсы неразрыўна звязаныя з рэлігіяй. Канцэпцыя такая: «Беларуская форма — хрысціянскі змест». Хрысціянская вера была амаль што абавязковай умовай для ўдзельнікаў. А на саміх курсах наведвальнікі праходзілі ў тым ліку і рэлігійныя тэсты, напрыклад, трэба было пералічыць усе дзесяць прыказанняў. Таксама яны вучыліся выступаць перад людзьмі, ладзілі беларускамоўныя віктарыны ў школах і дзіцячых садках, імпрэзы і канцэрты.

«Я запісаўся на курсы, бо лічу, што барацьба за незалежнасць Беларусі вядзецца сёння менавіта ў сферы культуры, — кажа адзін з пераможцаў Павел Пракаповіч. — І я хачу прасоўваць нашу культуру, наколькі я здольны гэта рабіць».

Сама цырымонія ўзнагароджання нагадвала малабюджэтнае рэлігійна-палітычнае шоу. Пачалася яна харавым чытаннем «Ойча наш», затым пераможцы атрымалі свае сертыфікаты. Некаторыя «лаўрэаты» ладзілі прэзентацыі, расказваючы аб сваёй грамадскай дзейнасці, хтосьці спяваў песні, чытаў вершы. Часам усё гэта было занадта сур’ёзна, скажам так.

Скончылася ўсё калектыўным фотаздымкам пераможцаў, выступам хрысціянскага гурту «Laudans» і салодкім сталом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?