Як паведамлялася раней, «ТНТ Comedy» будзе зноў транслявацца ў Беларусі пасля 4-гадовага перапынку. У эфіры будуць расійскія праграмы і серыялы — Comedy Club, Stand Up, «Фізрук», «Інтэрны», «Універ», «Дом-2» і іншыя.
Эфір ТНТ плануецца «разбавіць» і беларускімі тэлешоў,
распавялі «Нашай Ніве» ў кампаніі «Трыо Медыя», што мае правы на вяшчанне «ТНТ-Comedy» у Беларусі.
«Пакуль гэтае пытанне ў адкрытым стане. Плануецца, але не ў бліжэйшы час. Напэўна, гэта будзе наступны сезон», — сказалі ў кампаніі. Зараз кампанія вывучае канцэпцыі, праглядае і праслухоўвае розныя ідэі.
Зараз канал пачне працу ў тэставым рэжыме — ён транслюецца праз інтэрнэт-ТВ Zala, з 1 сакавіка пачне транслявацца ў лічбавым ТВ МТІС. У сакавіку плануецца заключыць большую колькасць пагадненняў.





