Будынак Нацбанка з купюры наміналам 20 беларускіх рублёў

Будынак Нацбанка з купюры наміналам 20 беларускіх рублёў

У лісце камерцыйным банкам Нацбанк патлумачыў, як дзейнічаць і што казаць пры ўзнікненні праблем з сістэмай «Разлік», распавядае TUT.BY.

Казаць «АРІП не працуе» ці «У АРІП адбыўся збой» не заўсёды карэктна. Але, як паказаў маніторынг, менавіта так кажуць супрацоўнікі банкаў фізічным асобам пры самых розных выпадках у рабоце з Адзінай рэспубліканскай разліковай сістэме.

Калі да супрацоўніка банка не даведзеная афіцыйная інфармацыя аб перабоях у працы сістэмы «Разлік», трэба казаць, што АРІП працуе «у штатным рэжыме».

Напрыклад, «Сервер ХХХ часова недасяжны» значыць, што праблемы менавіта на боку кампаніі ХХХ. «Асабовы рахунак адсутнічае ў базе дадзеных» значыць, што інфармацыя адсутнічае ў пастаўшчыка паслуг. Хуткасць працы тэрміналаў банку і інтэрнэт-банкінгу, некарэктнае адлюстраванне старонак — усё гэта не ўплывае на функцыянаванне сістэмы «Разлік», піша Нацбанк.

За выкананнем рэкамендацый будуць сачыць — некарэктныя паведамленні расцэньваюцца як дыскрэдытацыя разліковай сістэмы Нацбанка. Інфармацыя пра такія паведамленні будзе занатоўвацца для ўліку пры праверцы ацэнак рызыкаў банка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?