Змрочнае шэрае відэа стане разагрэвам да будучага альбома «Шукай сваё», распавёў аўтар тэкстаў:B:N: Сяржук Машковіч «Еўрарадыё». Ён называе «Попел» песняй-перажываннем аб расстанні з блізкімі.
Відэа было прэзентаванае на канцэрце, прысвечаным 15-годдзю гурту, і цяпер даступнае ў інтэрнэце.
Прэзентацыя альбому «Шукай сваё» пройдзе 29 сакавіка ў мінскім клубе Re:Public.
***
Гурт:B:N: («Без назвы») утварыўся ў 1999 годзе ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці. У 2002-м перамог на «Басовішчы» і запісаў дэма-альбом «Праз сябе». Ад сярэдзіны 2000-х выступае на беларускіх фестывалях у якасці хэдлайнера. Выдаў тры студыйныя альбомы, два сінглы, адзін акустычны альбом, некалькі кліпаў.





