Фота з фэйсбука ЦЭХа

Фота з фэйсбука ЦЭХа

Новае памяшканне творчай прасторы «Цэх» месціцца на другім паверсе старога заводу па адрасе Кастрычніцкая, 16 (каля ст. м. «Першамайская»), распавяла «Еўрарадыё» дырэктар «Цэху» Юлія Дарашкевіч.

Памяшканне ўжо гатовае да мерапрыемстваў, таму можна лічыць, што «Цэх» адкрыты. Выставы пачнуць ладзіцца праз два-тры тыдні.

Акрамя таго, да лета будзе задзейнічанае яшчэ адно памяшканне — вялізны ангар, у якім пакуль, праўда, вулічная тэмпература.

З папярэдняга памяшкання «Цэх» выселілі па вырашэнні ўладальніка — BelSwissBank скасаваў дамову арэнды з 13 лютага. Па словах Дарашкевіч, аб прычынах казалі «Гэта ўсё не ад нас залежыць». У культурніцкай прасторы ладзіліся шматлікія выставы, лекцыі, канцэрты і прэзентацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?