Пра «наркакватэру» ў доме па вуліцы Несцерава (Заводскі раён) міліцыянтам паведамілі суседзі. Па іх словах, у кватэры быў пастаянны шум, таксама адтуль часта данасіўся пах ацэтону.

У выніку праверкі названай інфармацыі і правядзення аператыўных мерапрыемстваў прайшла аперацыя па затрыманні. З доказамі злачынства былі затрыманыя 30-гадовы жыхар кватэры і пяцёра яго гасцей. Ужо раней судзімы за незаконны абарот наркотыкаў гаспадар зладзіў на хаце прытон, дзе вырабляўся і спажываўся экстракцыйны опій.

Падчас агляду жылля канфіскаваныя прыстасаванні і інгрэдыенты для вырабу опіуму, выкарыстаныя шпрыцы, насенне маку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?