Маршалак Сейма Польшчы (спікер парламента), былы міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі атрымаў ліст з пагрозамі, у яго офісах у Быдгашчы і Наклі быў праведзены ператрус.

Лісты з пагрозамі атрымаў як сам Сікорскі, так і работнікі яго офіса.

Піратэхнікі правялі ператрусы ў офісах Сікорскага ў Быдгашчы і Наклі. Як паведамляе Радыё Zet, яны не знайшлі ніякіх выбуховых рэчываў.

У гэты час паліцыя правярае суседнія будынкі.

«Заўтра, у 12:00 Сікорскі будзе забіты», — казалася ў лісце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0