Бі-Бі-Сі

Бі-Бі-Сі

Былы зяць прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева Рахат Аліеў, які знаходзіўся ў турме ў Вене па падазрэнні ў забойстве, пакончыў з сабой.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-сакратара аўстрыйскага суда.

«Ён здзейсніў суіцыд», — адзначылі ў судзе.

Раней паведамлялася, што Аліеву прад'яўленае абвінавачванне ў забойстве двух банкаўскіх менеджараў у Казахстане.

Рахат Аліеў быў паслом Казахстана ў Аўстрыі ў 2002 годзе. На той момант ён быў мужам дачкі Назарбаева. У 2007 г. Аліева абвінавацілі ў выкраданні кіраўнікоў казахскага Нурбанка — зяць прэзідэнта быў буйным акцыянерам гэтай установы. Паводле версіі следства, Аліеў разам з дарадцам першага намесніка старшыні Нурбанка патрабавалі, каб сябры і сваякі кіраўнікоў банка перааформілі на Аліева сваю маёмасць.

У маі 2007-га Аліеў быў зняты з усіх пасадаў і заявіў пра пераход у апазіцыю да Назарбаева.

У 2008 годзе шлюб паміж Аліевым і дачкой Назарбаева быў скасаваны. У тым жа годзе суд Казахстана завочна прысудзіў Аліева ў 20 гадоў пазбаўлення волі. Аўстрыя адмовілася выдаць Аліева, але ў 2011 годзе там пачалося расследаванне супраць яго — Аліеў стаў фігурантам справы аб забойстве.

Зазначым, што месяц таму, 12 студзеня, памёр бацька Рахата Мухтар Аліеў — вядомы хірург, акадэмік, прэзідэнт Акадэміі медыцынскіх навук, Народны герой Казахстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?