Кадр з тэлесерыялу «Брыгада»

Кадр з тэлесерыялу «Брыгада»

Як заявіў у інтэрв’ю Польскаму агенцтву прэсы міністр культуры Украіны Вячаслаў Кірыленка, замест расійскіх серыялаў плануецца закупаць польскія.

На думку міністра, Польшча вырабляе дастаткова серыялаў, прывабных для ўкраінскай аўдыторыі.

Як сцвярджае Кірыленка, барацьба з уплывам расійскім уплывам у культуры і СМІ пачалася надта позна. Але ён заклікае аддзяляць расійскую культуру ад расійскага імперыялізму.

«Мы паважаем творцаў расійскай культуры, расійская культура і руская мова ва Украіне прысутнічаюць. (… ) Падчас рэвалюцыі ў Кіеве не было ніводнай антырасійскай акцыі», — заявіў міністр. Паводле яго слоў, сёння ў краіне немагчыма мець з праву з культурай, не беручы да ўвагі тое, што ў краіне вядзецца вайна.

Сёння ва Украіне адключаюць «найбольш агрэсіўныя» расійскія тэлеканалы і адклікаюць вяшчанне фільмаў, што «прасоўваюць расійскі імперыялізм і мілітарызм». Але, па словах міністра, яшчэ не вырашаная праблема «расійскай жоўтай прэсы».

***

Забараніць расійскія серыялы прапанавалі камандзіры добраахвотніцкіх падраздзяленняў у лісце да прэзідэнта. Разгляд прапановы ініцыяваў старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў.

Дзяржкіно Украіны раней ужо адмовіла ў пракатных пасведчаннях некаторым расійскім фільмам і серыялам, у іх ліку «Брат-2», «Гончыя», «Следчы камітэт», «Спецназ», «Белая гвардыя», «Паддубны», і іншыя. Таксама адмоўлена ў пракаце ўсім стужкам з удзелам актораў Івана Ахлабысціна і Міхаіла Парэчнікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?