Грэцыя прадставіла міжнародным крэдыторам пакет эканамічных рэформаў, накіраваных на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай Камісіі Маргарыціс Шынас адзначыў, што пакет рэформаў быў атрыманы своечасова.

У мінулую пятніцу грэчаскія ўлады і краіны Еўрагрупы заключылі кампраміснае пагадненне аб падаўжэнні на чатыры месяцы тэрміну дзеяння этапу праграмы крэдытавання Грэцыі.

Па ўмовах гэтага пагаднення новы ўрад Грэцыі ўзяў на сябе абавязацельствы прадставіць спіс рэформаў, які павінен быць ухвалены групай міжнародных крэдытораў.

Сярод асноўных мер, якія павінен прыняць урад Грэцыі, — барацьба з карупцыяй і ўзмацненне жорсткасці падатковай палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?