У Мінску дырэктар Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні хабару.

Аб гэтым паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

«Пракуратура Мінска санкцыянавала меру стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту ў дачыненні да падазраванага», - сказаў Сяргей Балашоў.

Мужчына 1958 года нараджэння быў затрыманы 18 лютага па месцы працы ў момант атрымання хабару памерам Br3 млн ад індывідуальнага прадпрымальніка. Узнагароджанне прадугледжвалася за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы арэнды. Па факце злачынства заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 430 (атрыманне хабару) КК Беларусі. Следства вядзе ўпраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?