У харкаўскай бальніцы сёння памёр 18-гадовы студэнт, які пацярпеў падчас выбуху каля Палаца спорту 22 лютага. 

«Сёння ў 5:00 у шпіталі ад жудасных траўмаў, атрыманых у выніку тэрарыстычнага акту, памёр 18-гадовы студэнт Харкаўскай Акадэміі гарадской гаспадаркі Мікалай Мельнічук. Ён стаў чацвёртым ні ў чым не вінаватым харкаўчанінам, што загінуў ад рук тэрарыстаў», - адзначыў Герашчанка.

Такім чынам колькасць ахвяраў тэракту вырасла да чатырох чалавек.

Паводле слоў Герашчанкі, у бальніцах Харкава застацца яшчэ 9 пацярпелых ад тэракту з выкарыстаннем армейскай супрацьпяхотнай міны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0