«Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які знік у сакавіку 2014 года, збочыў у кірунку Антарктыды. Такую выснову зрабілі эксперты па авіяцыйных катастрофах пасля аналізу спадарожнікавых дадзеных самалёта, які ляцеў рэйсам MH370 з Куала-Лумпура ў Пекін, піша газета The New Zealand Herald.

Спецыялісты не выключаюць, што да змены маршруту маглі быць датычныя зламыснікі. Па іх дадзеных, пасля таго, як борт знік з экранаў радараў, ён знаходзіўся ў палёце яшчэ некалькі гадзін. Самалёт паспеў зрабіць тры павароты, у выніку чаго «Боінг» накіраваўся на поўдзень - у бок Антарктыды.

Такія маніпуляцыі, на думку эксперта Малкольма Брэнера), кажуць пра тое, што «нехта наўмысна адвёў лайнер з курсу».

«Боінг 777», які рухаўся з Куала-Лумпура ў Пекін, знік з радараў у ноч на 8 сакавіка 2014 года. На борце знаходзіліся 12 членаў экіпажа і 227 пасажыраў з 14 краін свету. Абломкі самалёта знайсці не ўдалося, зрэшты як і высвеліць, што здарылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?