Цыгарэты першай цэнавай катэгорыі падаражэюць у межах Br100-Br500.

Так, вырастуць цэны на Alliance гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» — з Br8400 да Br8500, на Br200 падаражэе лінейка цыгарэт «Карона» (ТАА «Тытунь-інвест»). Больш за ўсё ў гэтай катэгорыі вырасце ў цане More Red і More Blue — з Br8400 да Br8900.

Што датычыцца цыгарэт другой цэнавай катэгорыі, то тут падаражэнне будзе ў межах Br350-Br600.

Pall Mall Red і Pall Mall Blue, напрыклад, вырастуць у цане на Br400, лінейка Velvet падаражэе на Br500, лінейка LD - на Br550.

Цыгарэты трэцяй цэнавай катэгорыі падаражэюць на Br100-Br10000. Некаторыя віды Kent і Winston вырастуць у цане на Br600 і Br750 адпаведна. Найбольш адчувальна падаражэе Sobranie Black Russian і Sobranie Cocktail - адразу на Br10 тыс.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесячна дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?