«Легендарныя вечарыны Дударскага клуба, якія цягам 2007-2012 з маленькай кавярні выраслі да самага вялікага клуба Мінска — аднаўляюцца праз тры гады перапынку ў абноўленым фармаце», — пішуць арганізатары сустрэчы.

Ад 19:00 у Jack Club (вул. Няміга, 12, пад ГЦ «На Нямізе») зайграюць беларускія дуды. Уваход — сімвалічныя 50 тысяч, якія будуць кампенсаваныя бясплатным напоем на выбар.

На вечарынах можна не толькі седзячы слухаць дудароў, але і вучыцца танцам розных народаў. Напачатку вечарын арганізатары абяцаюць невялікія расповеды ці фільмікі на тэму традыцыйнай культуры і музыкі пры падтрымцы Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства.

«У гэтым сезоне мы троху змяшчаем акцэнт з выключна дудаў да народнай музыкі агулам, ня толькі беларускай. Дуды нікуды не сыходзяць, але фармат пашыраецца інструментальна да скрыпак, ліраў і іншых цымбалаў, а геаграфічна ахоплівае як мінімум бабульку Еўропу», — сцвярджаюць арганізатары.

Сустрэча на Facebook >>>

Сустрэча «УКантакце» >>>

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?