Не адзін раз на год Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры i побыту, што пад Мінскам, запрашае на самыя розныя святы. І людзі адгукаюцца. Бо а дзе ж яшчэ можна і Купалле адгуляць, і вясну пагукаць?Усе бліжэйшыя дарогі захлынаюцца ад машын, людзі збіраюцца ахвотна.

Але свята ператвараецца ў стаянне у чэргах па квіткі ці пачастункі, у назіранне за сумнымі выступамі артыстаў, ва ўдзел у нешматлікіх і нецікавых атракцыёнах. Сёлетняя бясснежная Масленіца дадала мокрых сцяжынак, патокаў бруднай вады пад нагамі і незразумелых спеваў і танцаў зусім не славянскіх калектываў.

Двое рабочых дзелавіта плюханулі саляры на вогнішча, і Зіма колеру ўкраінскага сцяга была спаленая падчас карагоду па раскіслым лугавінні. Чакаем вясну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?