Актывісты ГА «Альтэрнатыва» (зарэгістравана ў Латвіі) Сяргей Качура і Уладзіслаў Запасаў, затрыманыя 20 лютага ў цэнтры Мінска, аштрафаваныя на 50 базавых велічынь (9 млн рублёў) кожны.

Як паведаміў старшыня «Альтэрнатывы» Алег Корбан, суд Савецкага раёна прызнаў іх вінаватымі ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. «Цяпер яны абодва ўжо едуць дадому», — сказаў Корбан.

Затрыманыя разам з імі Вольга Жураўлёва, прэс-сакратар «Альтэрнатывы» Вольга Бурневіч, непаўнагадовы Дзяніс Самсончык і фотакарэспандэнт «Нашай нівы» Сяргей Гудзілін адпушчаныя з РУУС без складання пратаколаў.

Як паведамлялася раней, актывісты «Альтэрнатывы» былі затрыманыя каля апоўдні недалёка ад плошчы Якуба Коласа ў той момант, калі расклейвалі плакаты да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. «Да іх падбеглі людзі ў цывільным і правялі ў міліцэйскую машыну», — распавёў Алег Корбан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?