Брытанскі прынц Гары запрасіў на спатканне зорку фільмаў пра Гары Потэра Эму Уотсан, паведамляюць інфармагенцтвы.
guioteca.com
Высветлілася, што ў Гары і Эмы ёсць агульныя сябры, праз якіх прынц і прызначыў Уотсан сустрэчу. Аднак паўнавартасным спатканне назваць пакуль нельга — яны сустрэліся ў кампаніі 12 сяброў. Па словах відавочцаў вечарынкі, халасцяк быў цалкам зачараваны актрысай.
Брытанскія таблоіды не выключаюць, што ў прынца і кіназоркі можа здарыцца раман, тым больш, што на дадзены момант у Эмы і Гары няма каханых.
Журналісты адзначаюць, што Эма Уотсан ўжо знаёмая з роднымі прынца. З яго старэйшым братам прынцам Уільямам яна сустракалася ў мінулым годзе на дабрачынным мерапрыемстве. Паспела акторка асабіста пазнаёміцца і з іх бацькам прынцам Чарльзам.





