Супрацоўнікамі аддзела аховы Партызанскага раёна і супрацоўнікамі сталічнага АМАП па гарачых слядах былі затрыманыя два хлопцы па падазрэнні ў збіванні інвалідаў. Міліцыю выклікалі неабыякавыя грамадзяне, якія заўважылі бойку на вуліцы. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Кампанія маладых людзей (трое хлопцаў, дзве дзяўчыны) вярталася дадому 18 лютага пасля хакейнага матчу. Каля паліклінікі па вуліцы Фролікава яны сустрэлі двух яўна агрэсіўна настроеных непаўналетніх. Апошнія і былі ініцыятарамі бойкі. Без тлумачэння прычын яны сталі наносіць удары мужчынскай палове кампаніі, дзяўчаты ўцяклі. Сярод пацярпелых — два інваліды з дзяцінства. 

Зламыснікі — 16-гадовы дзесяцікласнік і 17-гадовы навучэнец каледжа. Затрыманыя тлумачаць, што прычын для канфлікту сапраўды не было, але растлумачыць учыненае не могуць. 

У дачыненні да падазраваных распачата справа паводле артыкула 339 КК (хуліганства). Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?