На выяве расійскі дэпутат Віталь Мілонаў, вядомы рэзка гамафобскай пазіцыяй, аўтар закону супраць прапаганды гомасэксуалізму. Паверылі, аблаялі

На выяве расійскі дэпутат Віталь Мілонаў, вядомы рэзка гамафобскай пазіцыяй, аўтар закону супраць прапаганды гомасэксуалізму. Паверылі, аблаялі

«Шчырым патрыятычным» рэакцыям карыстальнікаў сацсетак на выявы славутых людзей з фальшывымі «русафобскімі» цытатамі альбо паведамленнямі пра забойства ў Данбасе прысвяцілі вялікія матэрыялы TJournal і Meduza.

Пачаткам стыхійнага флэшмобу сталі некалькі выяў з фальшывымі цытатамі, размешчанымі ў суполцы «УКантакце» пад назвай «Філіял Аднакласнікаў».

«Аднакласнікі» вядомыя спецыфічнай аўдыторыяй — частка яе, напрыклад, блытае сацсетку з пашукавіком. У Расіі некаторыя лічаць сацсетку «рэзервацыяй» недасведчаных інтэрнаўтаў.

Кіраўнік суполкі Арцём Крашаніннікаў закінуў у суполку прыхільнікаў Пуціна на «Аднакласніках» карцінкі з фальшывымі цытатамі Рамзана Кадырава (ён нібы кажа, што ўратаваў першага рускага ў 16 год, напраўду ж казаў, што забіў) і Уладзіміра Пуціна (ён нібы называў свайго палітычнага апанента Аляксея Навальнага вартым пераемнікам).

 «Укіды» Крашаніннікава атрымалі разнастайныя каментары — у Кадырава «паверылі», у Навальнага — не.

Развіццё ідэі, адзін з прыкладаў

Развіццё ідэі, адзін з прыкладаў

Падпісантам яго суполкі «УКантакце» ідэя спадабалася, яны сталі ладзіць рэгулярныя дыверсіі. Ідэю падхапілі і карыстальнікі іміджборда «Двач». Не толькі карыстальнікі «Аднакласнікаў», але і «адданыя патрыёты» ў іншых сацсетках «вяліся» на «забітых у Данбасе» Алекса Наваліса (насамрэч, Аляксея Навальнага — ён ацаніў жарт) і медсястру Сашу Сярову (былую порназорку Сашу Грэй — яна злічыла выяву за сапраўдную расійскую прапаганду).

Чым далей, тым больш абсурднымі станавіліся дыверсіі. Але штораз яны выклікалі агрэсіўную рэакцыю да тэм Украіны, Еўропы і ЗША, але патрыятычную — да Пуціна і Расіі.

Агрэсіўныя каментары з’яўляліся пад спецыфічнымі «русафобамі» — нават марскім слімаком і камянём.

 

«Я думаю, у гэтым пытанні кропка біфуркацыі ў вялікай часткі нашага грамадства ўжо пройдзеная. Айчыннае ТВ, застаючыся па сутнасці безальтэрнатыўнай крыніцай інфармацыі для велізарнай колькасці расійцаў, прызвычаіла іх успрымаць за праўду ўсё што заўгодна», — кажа Крашаніннікаў пра рэакцыю на выявы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?