Фота: Аксана Рудовіч, 2013

Фота: Аксана Рудовіч, 2013

Арганізатары ўжо рыхтуюць праграму і кансультуюцца наконт візавай падтрымкі, распавяла кіраўнічка Беларускага аб’яднання студэнтаў Ганна Пякарская ў гутарцы з Радыё Рацыя. Неабходнае фэсту фінансаванне ўжо атрыманае.

Фестываль пройдзе 17-18 ліпеня ў традыцыйным месцы — на паляне Борэк каля Гарадка, што недалёка ад беларускай мяжы.

Арганізатары плануюць інтэрактыўную праграму «БАСмежжа», дзе музыкі, слухачы і журналісты змогуць сустрэцца і паразмаўляць, а таксама хочуць зладзіць вялікі мастацкі праект накшталт графіці на адной са сцен у Гарадку.

Фэст вернецца да традыцыйнай конкурснай праграмы, ад якой адмовіўся ў 2009 годзе.

***

«Басовішча» ўпершыню было праведзенае ў 1990 годзе. З цягам часу фэст стаў адной з галоўных пляцовак беларускамоўнай музыкі. З 1992 па 2009 год праводзіўся конкурс маладых гуртоў, сярод пераможцаў якога Znich, Zet,:B:N:, Mauzer і іншыя. Арганізатары намагаюцца прадставіць наведнікам з Беларусі бясплатныя візы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?