Па факце выяўлення трупа ў машыне ў Маскоўскім раёне Мінска распачатая крымінальная справа, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова. 

Справа распачатая на падставе артыкула 139 КК (забойства). Паводле якой з дзвюх частак гэтага артыкула, і калі паводле другой, то з якімі абцяжарвальнымі акалічнасцямі, пакуль не гаворыцца. Не называецца і следчае падраздзяленне, якое распачало крымінальную справу. 

Згодна з інфармацыяй СК, 18 лютага на тэрыторыі Маскоўскага раёна ў аўтамабілі быў знойдзены труп мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. На месца здарэння выбывала следча-аператыўная група цэнтральнага апарату СК і перасоўная крыміналістычная лабараторыя ведамства. Быў праведзены агляд месца здарэння. Цяпер праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, прыцягнутыя спецыялісты МУС і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння. Асоба загінулага ўстанаўліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?