Базавая машына праграмы па пераўзбраенні брытанскай арміі новым пакаленнем выведнай бранятэхнікі атрымала «зялёнае святло», піша defensenews.com са спасылкай на Міністэрства абароны Брытаніі.

Базавы варыянт Scout SV, выява generaldynamics.uk.com

Базавы варыянт Scout SV, выява generaldynamics.uk.com

Scout SV распрацоўкі брытанскага аддзялення кампаніі General Dynamics будзе платформай для цэлага сямейства тэхнікі, у тым ліку каманднай машыны, бронетранспарцёра, машыны інжынернай выведкі і рамонтна-эвакуацыйнай машыны.

Браніраваная машына выведкі мае акустычныя дэтэктары, лазерную сістэму папярэджання, сродкі радыёэлектроннай барацьбы, тактычны камп’ютар. Адкрытая архітэктура дазволіць экіпажу атрымліваць, перапрацоўваць, захоўваць і перадаваць да 6 тэрабайтаў інфармацыі.

Scout SV у варыянце бронетранспарцёра, generaldynamics.uk.com

Scout SV у варыянце бронетранспарцёра, generaldynamics.uk.com

Асноўнае ўзбраенне — 40 мм пушка — распрацаваная брытанска-французскай кампаніяй CTA International. Асаблівасцю гэтай гарматы з'яўляецца кампактнасць з-за наватарскай канструкцыі затвора, а таксама выкарыстанне так званых тэлескапічных боепрыпасаў.

Паражаючы элемент у такім боепрыпасе ўтоплены ў гільзу з вышыбным зарадам, што дае магчымасць падвысіць дальнасць стральбы і дазваляе эканоміць месца. Падкаліберны бранябойны снарад 40 мм пушкі CTA International прабівае больш за 140 мм катанай гамагенай брані на адлегласці ў 1500 м. Такім чынам, па меркаванні кампаніі, пушка можа ў лоб прабіць любую бронемашыну і нават танк Т-55.

Пушка 40 CT і боепрыпасы да яе, cta-international.com

Пушка 40 CT і боепрыпасы да яе, cta-international.com

Цяпер Брытанія плануе набыць 589 машын Scout SV у розных мадыфікацыях за £3,5 млрд ($5,3 млрд). У 2020 годзе першая брыгада брытанскай арміі будзе цалкам пераўзброеная новай тэхнікай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?