Аб гэтым паведаміла галоўны сіноптык Белгідрамета Людміла Парашчук.

Так, у пятніцу, 20 лютага, ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі чакаюцца невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, днём будзе ад нуля да плюс 6 градусаў.

У суботу і нядзелю месцамі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі таксама ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, днём - ад нуля да плюс 5 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 7 градусаў цяпла.

«У пачатку наступнага тыдня кардынальных змяненняў у характары надвор'я не прадбачыцца, — адзначыла Людміла Парашчук.

— Тэрыторыя нашай краіны апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Яны будуць вызначаць няўстойлівы характар надвор'я».

23-25 лютага на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі магчымы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, днём чакаецца 2-7 градусаў цяпла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру