Праект Global Ecological Land Unit map створаны Геалагічнай службай ЗША. Звесткі сабраныя з усіх магчымых крыніц — карт глебаў, спадарожнікавых здымкаў, ад кліматычных станцый, з лічбавых мадэляў мясцовасці.
Праглядзець карту ці адукацыйную праграму.
Уся планета апісаная з дакладнасцю ў 250 метраў. Адзін піксель карты можа быць апісаны як, напрыклад, «вечназялёныя ўзгоркі з вулканічнай пароды з пераважна вечназялёнымі лясамі.
Беларусь не выключэнне:
Такую карту могуць выкарыстоўваць навукоўцы розных галін, прадстаўнікі самых розных служб. Напрыклад, яна спатрэбіцца пры планаванні забудовы ўчастка зямлі ці адсочвання змены клімату і экасістэмы.