Палкоўніку Сяргею Шапталу, камандзіру 128-й брыгады УС Украіны, пад камандаваннем якога байцы выйшлі з акружэння ў Дэбальцаве, указам прэзідэнта Пятра Парашэнкі прысвоена званне Героя Украіны.

«За асабістую мужнасць, гераізм і высокі прафесіяналізм, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, самаадданае служэнне ўкраінскаму народу пастанаўляю: прысвоіць званне Герой Украіны з уручэннем ордэна «Залатая зорка» Шапталу Сяргею Аляксандравічу», — гаворыцца ў паведамленні на сайце прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0