18 лютага ў Рымска-каталіцкай царкве Папяльцовая серада, якой пачынаецца Вялікі пост.

У гэты дзень у касцёлах падчас імшы ажыццяўляюць абрад пасыпання галавы попелам, які нагадвае, што чалавек — прах. Таксама абрад з'яўляецца знакам пакаяння, прымірэння з Богам праз смутак сэрца. 

У Папяльцовую сераду католікі трымаюць строгі пост, многія праводзяць гэты дзень толькі на хлебе і вадзе. Вялікі пост будзе доўжыцца 40 дзён, але па календары шэсць з паловай тыдняў, бо па нядзелях пост перапыняецца. Вялікдзень у 2015 годзе католікі адзначаць 5 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?