Фота: venturebeat.com

Фота: venturebeat.com

«У нас ёсць рабочая група, і мы будзем прапаноўваць ураду нейкія прылады для таго, каб у нейкай частцы манетызаваць паслугі Skype, Viber і іншых падобных тэхналогій», — перадае БелТА словы Папкова.

Па словах міністра, змяншэнне прыбытку аператараў сувязі (у прыватнасці «Белтэлекама») ад месенджараў складае 10-15%.

Падобных да Skype месенджараў міністр налічыў 11. На яго думку, такія кампаніі не ўкладаюць ані цэнта ў развіццё тэхналогій. Па словах Папкова, 1% карыстальнікаў займае 50% шырыні інтэрнэт-шлюзу праз прагляд відэа, «танкі» (верагодна, маюцца на ўвазе анлайн-гульні) і месенджары.

***

На сёння знешні інтэрнэт-шлюз Беларусі мае шырыню 770 Гбіт/с. На кожнага жыхара Беларусі прыходзіцца 94,8 кбіт/с. На долю знешняга трафіку прыходзіцца 90% сумарнага трафіку.

Skype, Viber і іншыя месенджары дазваляюць не толькі абменьвацца паведамленнямі. Праз іх можна здзяйсняць бясплатныя аўдыё- і відэавыклікі між карыстальнікамі месенджара, а таксама за невялікую плату тэлефанаваць праз інтэрнэт на мабільныя і стацыянарныя тэлефоны па ўсім свеце.

«Белтэлекам» мае ўласны Android-мэсэнджар «Максіфон», але яго ўсталявалі не больш за 5 тысяч раз, што далёка ад папулярнасці Viber ці Skype.

Чытайце таксама: У 2015 годзе ў Беларусі вырастуць тарыфы на сувязь і з’явіцца 4G

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?