Фота: Andrey Rudakov/Bloomberg

Фота: Andrey Rudakov/Bloomberg

«Яндэкс» падаў скаргу ў Федэральню антыманапольную службу Расіі і патрабуе праверкі Google на парушэнне антыманапольнага заканадаўства, перадае Lenta.ru.

Google дамінуе на мабільным рынку — аперацыйная сістэма Android усталяваная на 84% смартфонаў у свеце.

«Яндэкс» турбуе тое, што Google «можа ставіць любыя абмежаванні — аж да забароны на супрацоўніцтва з канкуруючымі сэрвісамі».

Як сцвярджае «Яндэкс», Google забараніў папярэднюю ўсталёўку («з каробкі») усіх сервісаў «Яндэкса» на мабільныя прылады Fly, Explay і Prestigio. Усталёўка праграм «Яндэкса» карыстальнікам на іх не забароненая, але па змоўчанні выкарыстоўваюцца сэрвісы Google.

Пад удар, на думку «Яндэкса», могуць трапіць і іншыя кампаніі, чые прадукты канкуруюць з сэрвісамі Google, а таксама іншыя вытворцы прылад, якія могуць «страціць больш прывабныя варыянты.

Google, можа выстаўляць любыя ўмовы на выкарыстанне сваіх прадуктаў — у прыватнасці, магазіну праграм Play Store. На думку «Яндэкс», што мае ўласны магазін праграм Yandex Store, без Play Store «практычна немагчыма прадаваць прылады на Android».

Антыманапольнае расследаванне дзейнасці Google у Еўропе вядзе таксама Еўракамісія.

У 2011 годзе «Яндэкс» набыў графічную абалонку SPB.Shell і выпусціў яе ўвесну 2012 года пад назвай «Яндекс.Shell». Усе магчымыя сэрвісы Google (пошук, пошта, карты і г.д) у ёй замененыя на аналагі «Яндэкс». Кампанія заяўляла аб планах па ўсталёўцы «Яндекс.Shell» як абалонкі па змоўчанні на некаторых смартфонах, прызначаных для расійскага рынку, а таксама аб магчымасці ўсталёўкі больш глыбокай мадыфікацыі Android пад назвай «Яндэкс.Kit».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?