Аляксандр Захарчанка атрымаў кулю ў нагу ў баі з украінскімі сілавікамі. Падчас абстрэлу са стралковай зброі Захарчанка перабягаў праезную частку і быў паранены ў нагу. Яго ахова аказала яму медыцынскую дапамогу, наклаўшы жгут і павязку. Пасля «кіраўніка» «ДНР» і яшчэ трох параненых баевікоў перавезлі ў Алчэўск.

Вакол Дэбальцава некалькі тыдняў таму самкнулася колца расійскіх сілаў. У аўторак баі перамясціліся ўнутр горада, падзенне якога стала непазбежным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?