Міністр культуры РФ Уладзімір Мядзінскі і Іосіф Кабзон. Фота: Дзмітрый Духанин / «Коммерсантъ»

Міністр культуры РФ Уладзімір Мядзінскі і Іосіф Кабзон. Фота: Дзмітрый Духанин / «Коммерсантъ»

Міністэрства культуры Расіі не будзе патрабаваць ўвядзення санкцый супраць артыстаў з краін Еўрасаюза ў адказ на ўключэнне ў чорны спіс ЕС дэпутата Дзярждумы і спевака Іосіфа Кабзона.

«Мы не плануем мер у адказ, бо я не бачу ў гэтых краінах дзеячаў культуры ўзроўню Кабзона. Такіх няма. А падвяргаць санкцыям артыстаў або іншых дзеячаў культуры больш нізкага ўзроўню бессэнсоўна», — заявіў кіраўнік Мінкульта Уладзімір Мядзінскі.

Раней сам Кабзон выступіў супраць забароны на ўезд у Расію замежных артыстаў. Замест гэтага ён прапанаваў абмежаваць выезд з краіны русафобаў. «Паклёпнічайце дома, плюйце, абражайце краіну, дзеячаў. За мяжу я б не стаў пускаць, — сказаў Кабзон. — Змагайцеся з цяжкасцямі тут, у сябе на радзіме».

16 лютага Брусель увёў санкцыі ў дачыненні да яшчэ пецярых расейцаў, у тым ліку Кабзона. Фігурантам спісу забаронены ўезд у Еўрасаюз, іх актывы на тэрыторыі ЕС будуць замарожаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?