Пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў суд для разгляду па сутнасці крымінальную справу ў дачыненні да 42-гадовага жыхара Магілёва, які знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку больш як 10 гадоў і быў затрыманы ў Расіі. Ён абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, учыненае групай асоб у асабліва буйным памеры). 

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, падчас папярэдняга следства ўстаноўлена, што абвінавачаны, маючы адзіную задуму, скіраваную на неаднаразовае шляхам падману і злоўжывання даверам завалоданне маёмасцю грамадзян у асабліва буйным памеры, з лютага 1998 года па ліпень 2000 года, будучы ў Магілёве і Шклове, дзейнічаючы паводле папярэдняй змовы ў групе з трыма жыхарамі Магілёва (пазней яны былі асуджаныя за гэтае злачынства), устанаўліваў асоб, якія маюць асобную кватэру, з ліку непрацоўных грамадзян, што злоўжываюць спіртнымі напоямі, маюць запазычанасці па аплаце камунальных і іншых паслуг за карыстанне жыллём і не маюць сродкаў для іх аплаты. Пасля гэтага ўступаў з імі ў даверныя адносіны, пераконваючы прадаць ці абмяняць свае кватэры на ўмовах атрымання больш таннага жылля і выплаты грашовай даплаты, а таксама атрымання іншых матэрыяльных выгод і ўладкавання на працу. 

З мэтай умацавання даверных адносінаў абвінавачаны даваў пацярпелым нязначныя грашовыя сродкі для аплаты камунальных плацяжоў, расходаў на прыватызацыю жылля, для набыцця прадуктаў харчавання і спіртных напояў, пры гэтым не маючы намеру выконваць узятыя на сябе абавязацельствы па выплаце грашовых сродкаў за продаж і абмен кватэр. У выніку абвінавачаны завалодаў кватэрамі або грашовымі сродкамі 14 грамадзян. 

Санкцыя ч. 4 арт. 209 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?