Выява: Forbes

Выява: Forbes

З дапамогай сэрвісу OddChecker можна пабачыць стаўкі на разнастайных анлайн-сэрвісах, а таксама сярэднестатыстычны каэфіцыент. Каэфіцыенты дазваляюць калі не ацаніць шанцы фільмаў ці актораў на перамогу, то прынамсі іх папулярнасць сярод гледачоў. Стаўкі прымаюцца не толькі на канкрэтную намінацыю, але, напрыклад, і на тое, колькі «Оскараў» возьме намінаванае на 6 статуэтак «Малалецтва».

Стаўкі на «Найлепшы фільм»:

  • Бёрдмэн — 11/17
  • Малалецтва — 6/4
  • Гатэль «Гранд Будапешт» — 50/1
  • Снайпер — 50/1
  • Гульня ў імітацыю — 50/1

Асноўных прэтэндэнтаў на перамогу два: «Бёрдмэн» і «Малалецтва», астатнія заўважна адстаюць. Найгоршыя шанцы, калі верыць стаўкам, мае «Сэльма».

Стаўкі на «Найлепшага актора»:

  • Эдзі Рэдмэйн («Тэорыя ўсяго») — 3/10
  • Майкл Кітан («Бёрдмэн») — 3/1
  • Брэдлі Купер («Снайпер») — 28/1
  • Бэнедыкт Камбербэтч («Гульня ў імітацыю») — 80/1
  • Стыў Карэл («Паляўнічы на ліс») — 150/1

Тут усё больш адназначна — на стаўцы на выканаўцу ролі Стывена Хокінга шмат не заробіш, але ў астатніх шанцы значна горшыя.

Стаўкі на «Найлепшую акторку»:

  • Джуліяна Мур («Усё яшчэ Эліс») — 1/33
  • Рыз Уізэрспун («Дзікая») — 25/1
  • Розамунд Пайк («Зніклая») — 40/1
  • Марыён Катыяр («Два дні і адна ноч») — 80/1
  • Фелісіці Джонс («Тэорыя ўсяго») — 150/1

З «Найлепшай акторкай» сітуацыя адназначная, мяркуюць аматары ставак. Фільм «Усё яшчэ Эліс» мусіць узяць статуэтку ў адзінай катэгорыі, на якую намінаваны — ды і Джуліяне Мур нягожа пяты раз намінавацца і застацца без статуэткі.

Стаўкі на «Найлепшага рэжысёра»:

  • Рычард Лінклэйтэр («Малалецтва») — 8/11
  • Алехандра Ганзалез Іньярыту («Бёрдмэн») — 16/11
  • Уэс Андэрсан («Зніклая») — 100/1
  • Мортэн Тыльдум («Гульня ў імітацыю») — 125/1
  • Бэнет Мілер («Паляўнічы на ліс») — 125/1

Як і ў выпадку з «Найлепшым фільмам», барацьба мусіць разгарнуцца між «Бёрдмэнам» і «Малалецтвам». 

Па іншых намінацыях аматары ставак вераць у наступных пераможцаў:

  • «Найлепшая анімацыя» — «Як прыручыць дракона-2»
  • «Найлепшы сцэнар» — «Тэорыя ўсяго»
  • «Найлепшая песня» — «Glory» Джона Леджэнда з «Сэльмы»
  • «Найлепшыя візуальныя эфекты» — «Інтэрстэлар»
  • «Найлепшы фільм на замежнай мове» — «Іда» («Левіяфан» следам за ёй)
  • «Найлепшы актор другога плану» — Дж. К. Сіманс («Апантанасць»)
  • «Найлепшая акторка другога плану» — Патрысія Аркет («Малалецтва»)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?