Спалены грузавік на трасе Арцёмаўск-Дэбальцава.

Спалены грузавік на трасе Арцёмаўск-Дэбальцава.

«Наш канвой у Дебальцево прайшоў. Дарогу размініруюць, — напісаў у сябе ў Фэйсбуку ўкраінскі лейтэнант-танкіст, а ў мірным жыцці — фермер з-пад Днепрапятроўска Аляксей Чабан.

Чабан ваюе ў раёне Дэбальцава. Ён атрымаў вядомасць, калі адпусціў экіпаж падбітага ім расійскага танка і адправіў адкрыты ліст пра гэта ў Варонеж, маці аднаго з баевікоў, які пакінуў свой мабільнік у баявой машыне.

«Бандыты даслалі мірных жыхароў з ультыматумам здацца да 11:00, потым быццам бы пачнуць бамбіць. Думаю, брахня. Думаю, яны ўжо думаюць, хто іх зліў і што ім такім добрым рабіць», — падсумоўвае ён.

Тым не менш, спарадычныя перастрэлкі ўспыхвалі і ў раёне Дэбальцаўскага плацдарма, пераважна каля населенага пункту Чарнухіна, паведаміў прэс-сакратар украінскай антытэрарыстычнай аперацыі. Найбольшым інцыдэнтам ночы стаў ракетны абстрэл расійскімі сіламі горада Папасная, у выніку чаго загінулі двое мірных жыхароў. Акрамя таго, пад гранатамётны абстрэл папаў украінскі патруль на ўсход ад Марыупаля, дзе параненыя 9 вайскоўцаў.

Дэбальцава — важны чыгуначны вузел між Данецкам і Луганскам. Праз яго ідзе чыгунка з Данецка ў Расію. Кантроль над Дэбальцавам будзе азначаць таксама кантроль на грузавымі патокамі з рэгіёна.

На момант заключэння папярэднага перамір'я Дэбальцава было адваявана ўкраінскімі войскамі. Увесь студзень і люты вакол яго ішлі зацятыя баі. Расійскія сілы спрабавалі вярнуць сабе кантроль над горадам.

Дамоўленасць аб новым перамір'і была дасягнутая ў Мінску 12 лютага. Яно ўступіла ў сілу з поўначы 15 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?