Брытанскі акцёр Бенедыкт Камбербэтч, вядомы, сярод іншага, па ролі Шэрлака Холмса ў аднайменным серыяле, ажэніцца ў Дзень святога Валянціна.

Як паведамляе брытанская прэса, нявестай 38-гадовага акцёра стала актрыса і драматург Сафі Хантэр.

Цырымонія шлюбу, на якой будуць прысутнічаць толькі сваякі і блізкія сябры Камбербэтча і Хантэр, па шматлікіх, але афіцыйна не пацверджаных паведамленнях, пройдзе на востраве Уайт на поўдні Англіі.

Газета Sun паведамляе, што ў ролі шафера выступіць акцёр Марцін Фрыман, які сыграў у серыяле «Шэрлак» доктара Ватсана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?