На вінаватых у катастрофе малайзійскага «Боінга» MH17 не будзе распаўсюджвацца амністыя, якую, згодна з новымі мірнымі дамоўленасцямі ў Мінску павінна аб'явіць Украіна для ўдзельнікаў канфлікту на ўсходзе краіны, заявіў прэзідэнт Украіны Пятр Парашэнка ў кулуарах саміту Еўрасаюза ў Брусэлі.
«Для гэтых асоб амністыі не будзе ніколі», — сказаў Парашэнка.
Міністр замежных спраў Нідэрландаў Берт Кундэрс таксама паведаміў пра «гарантыі» Парашэнкі.
Пытанне пра расследаванне крушэння самалёта абмеркаваў з Парашэнкам прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ.





